Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 6 человек

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 23 февраля 2020 в 20:35, Обновлено 3 марта 2020 в 13:33
Автор: Гуцко Т. Л.
224 просмотра

           21 лютага з самай раніцы ў нашай школе панавала ажыўленне: тут адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Вучні сумесна з настаўнікамі падрыхтавалі святочную праграму, мэта якой - выклікаць цікавасць да беларускай мовы і жаданне ўжываць беларускія словы ў паўсядзённым жыцці. Дзень пачаўся з інфа-акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску". У фае гучалі беларускія песні. На другім паверсе быў аформлены стэнд, прысвечаны Дню роднай мовы. Каля яго і праходзіла асноўнае дзеянне. На перапынках для вучняў праводзіліся конкурсы. Так, на адным перапынку з чароўнага куфэрка вучні выцягвалі карткі са словамі на рускай мове, якія павінны былі перакласці на беларускую. На другім - вучні чыталі на памяць вершы беларускіх паэтаў, за што атрымлівалі салодкія прызы. На трэцім перапынку праводзіўся конкурс "Разгадай-ка". Пасля ўрокаў у па-святочнаму прыбранай актавай зале адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя "Не пакідайце ж мовы роднай...", падчас якой гучалі вершы, выконваліся песні на роднай мове. Госць свята Валерый Гаўрыш расказаў вучням пра нялёгкі шлях станаўлення беларускай мовы. А завяршылася мерапрыемства флэш-мобам "Я люблю беларускую мову". 

Просмотреть весь альбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.