-
-
-
- Профилактика игровой и Интернет-зависимости среди школьников
- Полезные телефоны
- Консультация для родителей
- Абитуриент
- Социальные услуги
- Об ответственности за участие в несанкционированных мероприятиях
- Кодекс Республики Беларусь об Административных Правонарушениях
- О буллинге
- Проект "Школа как пространство доверия"
-
- Деловой стиль одежды
- Советует педагог-психолог
- Цены на платные услуги
- Профилактика насилия в семье
- Понять.Простить.Просто любить.
- Родителям о наркотиках
- Влияние азартных игр на детей
- Профилактика сексуального насилия в отношении несовершеннолетних
- Рекомендации по профилактике преступлений в сфере половой неприкосновенности
- СОВЕТЫ РОДИТЕЛЯМ по оптимизации взаимоотношений с детьми в связи с влиянием молодежной субкультуры
- О помощи жертвам торговли людьми
- Правила безопасности
Кажуць, каб вывучыць замежную мову, патрэбны лічаныя гады, каб вывучыць сваю, родную, — не хопіць жыцця. “Давайце вывучаць яе разам!” – прапанавалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №1 г. Чавусы.
21 лютага з самай раніцы ў школе панавала ажыўленне: тут адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Сумесна з настаўнікамі Балахонавай С.Ю., Алісавай С.М. вучні падрыхтавалі вельмі разнастайную праграму, мэта якой выклікаць у вучняў цікавасць да беларускай мовы і жаданне ўжываць беларускія словы ў паўсядзённым жыцці. Дзень пачаўся з акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. На ўваходзе ў школу вучні атрымлівалі жэтоны з напісанымі на іх агульнаўжывальнымі беларускімі словамі, значэнне якіх, аднак, не заўсёды дакладна вядома. На другім паверсе школы быў аформлены стэнд, прысвечаны святу. Каля яго і праходзіла асноўнае дзеянне. На перапынках для вучняў праводзіліся конкурсы. Так, на адным перапынку адбыўся флэш-батл “Гавары хутчэй”, дзе вучні спаборнічалі ў хуткім, выразным і правільным вымаўленні скорагаворак. На другім дзеці чыталі вершы беларускіх паэтаў, за што атрымлівалі салодкія прызы. На трэцім рабілі сэлфі з любімай кнігай беларускіх пісьменнікаў. Трэба адзначыць, што вучні праявілі цікавасць да выканання заданняў і прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах. Пасля ўрокаў у чытальнай зале адбылася гульня-конкурс “Пагуляем у роднае слова”, падчас якой вучні адгадвалі загадкі, тлумачылі значэнне слоў, чыталі вершы, слухалі беларускую музыку. І арганізатары, і ўдзельнікі мерапрыемства ў гэты дзень атрымалі задавальненне ад пануючай прыгажосці роднага слова.
Телефоны: +375224276964, +375224278505, +375224278505, +375224276102
Email: school-1@chausy-roo.by